Сужэнцы везлі таблеткі для знаёмых з-за мяжы. Аказалася, везлі псіхатропы
У аўтамабілі сямейнай пары, якая ехала з Латвіі ў Беларусь, супрацоўнікамі Віцебскай мытні знойдзены таблеткі, якія выклікалі падазрэнні ў законнасці іх перамяшчэння.
27.03.2024 / 15:29
Упакоўкі канфіскавалі і накіравалі ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Эксперт устанавіў, што ў складзе таблетак, якія знаходзіліся ва ўпакоўцы з надпісам Lucetam, утрымліваецца псіхатропнае рэчыва «клоназепам». У складзе лекавых прэпаратаў Clonazepam і Bromazepam былі выяўленыя адпаведныя назве псіхатропныя рэчывы.
Сямейная пара растлумачыла, што перавозіла лекавыя прэпараты па просьбе сваіх знаёмых.
Рэчывы, знойдзеныя ў таблетках, уваходзяць у пералік псіхатропных рэчываў, за незаконны абарот якіх на тэрыторыі Беларусі, а таксама незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу ЕАЭС і дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, устаноўлена крымінальная адказнасць. Ці заведзеная крымінальная справа, не паведамляецца.
Чытайце таксама:
Беларусы сабралі вялізныя грошы на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА
Навукоўцам атрымалася «выразаць» ДНК ВІЧ з заражаных клетак
У ЗША ін'екцыі для пахудання афіцыйна ўхвалілі ў якасці лекаў пры сардэчных захворваннях