9-гадовая беларуска запатэнтавала вынаходку. Для сябе меншую, а для дзядулі большую
Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў уручыў патэнт на прамысловы ўзор 9-гадовай дзяўчынцы з Мінска Дар'і Хацкевіч, якая сканструявала трымальнік для кніг «Кнігачыт». Цяпер Дар'я стала самым юным патэнтаўладальнікам у Беларусі, паведамляе БелТА.
27.03.2024 / 19:21
Распрацоўка Дар'і — зручны трымальнік для кніг, які надзяецца на шыю і дае магчымасць уладальніку чытаць кнігу без выкарыстання рук.
Сваю вынаходку дзяўчынка актыўна выкарыстоўвае сама, а таксама сумесна з бацькамі сканструявала такую самую, але крыху большых памераў для дзядулі.
Дар'я Хацкевіч вучыцца ў 3-м класе 159-й мінскай школы. Яна навучаецца ў IT-класе, дзе вывучае робататэхніку і праграмаванне. На сваю вынаходку яна падала заяўку 21 снежня 2023, а ўжо 20 сакавіка 2024 года быў зарэгістраваны патэнт на прамысловы ўзор.
Чытайце таксама:
Навукоўцы аб'явілі пра прагрэс у адраджэнні маманта. Але навошта яго адраджаць?
Nike падала ў суд на New Balance за крадзеж тэхналогіі вытворчасці красовак