Урад Францыі падасць у суд на вучаніцу-мусульманку, з-за канфлікту з якой звольніўся дырэктар
Гэты канфлікт і датэрміновы сыход дырэктара на пенсію з-за пагроз у інтэрнэце атрымалі ў Францыі вялікі рэзананс.
28.03.2024 / 09:59
Ілюстрацыйнае фота: Damircudic / Getty Images
Прэм'ер-міністр Францыі Габрыэль Аталь аб'явіў, што французская дзяржава падасць у суд на вучаніцу-мусульманку парыжскага ліцэя, якая лжыва абвінаваціла дырэктара школы ў тым, што ён яе ўдарыў. Дырэктар патрабаваў, паводле закону, зняць хіджаб, піша Бі-бі-сі.
Гэты канфлікт і датэрміновы сыход дырэктара на пенсію з-за пагроз у інтэрнэце атрымалі ў Францыі вялікі рэзананс.
У Францыі з 2004 года забаронена нашэнне рэлігійных сімвалаў і традыцыйнага адзення ў школах.
28 лютага дырэктар парыжскага ліцэя імя Марыса Равеля, убачыўшы трох вучаніц у хіджабах, загадаў ім, згодна з законам, зняць іх. Дзве дзяўчыны падпарадкаваліся, трэцяя ж, паўналетняя вучаніца з курса прафесійнай адукацыі, адмовілася і ўступіла з дырэктарам у сварку.
Затым яна падала на дырэктара скаргу, заявіўшы, што ён моцна стукнуў яе па руцэ, дырэктар пачаў атрымліваць у сацсетках пагрозы забойствам, і ў мінулую пятніцу абвясціў, што дзеля сваёй бяспекі і бяспекі ліцэя датэрмінова сыходзіць на пенсію. Па плане ён павінен быў пайсці пасля гэтага навучальнага года.
Пазней французская пракуратура аб'явіла, што правяла расследаванне па скарзе вучаніцы і прыйшла да высновы, што гэта – ілжывы данос.
Чытайце таксама: