Пенсіянерку Святлану Кароль асудзілі на паўтары гады калоніі

Жанчыну затрымалі 20 верасня і першапачаткова далі трое сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю жанчына так і не выйшла. Супраць яе завялі крымінальную справу.

28.03.2024 / 16:18

Святлана Кароль — вядомая гамяльчанка, настаўніца і заснавальніца руху «ВелаГомель», папулярызатарка ровараў. У 2020 годзе, як і многія грамадзяне, Святлана асудзіла гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

У адным з ранейшых інтэрв’ю Святлана Кароль заўважала, што ператрываць брутальную рэчаіснасць апошніх гадоў ёй дапамагае вера ў беларускую салідарнасць і грамадская дзейнасць.

«Рэпрэсіі, канешне, моцна задавілі і мяне, і іншых людзей. Але я вырашыла, што калі магу дапамагаць — дапамагаю, што ёсць добрага — паляпшаю.

Стараюся сябе зберагчы такім чынам да той Беларусі, якая мае настаць. Пішу лісты палітвязням, пералічваю грошы ў прытулак для бадзяжных жывёл, працягваю папулярызаваць роварны рух. Такім чынам атрымліваецца захаваць сваю цэласнасць.

Цяжкі вельмі час, але што рабіць — без вялікіх крызісаў скачкоў не адбываецца. Калі кожны будзе сябе так зберагаць, то мы апынёмся ў лепшай Беларусі», — казала яна. 

Чытайце таксама:

Беларус пісаў у «бот Буданава», каб паехаць ваяваць ва Украіну. Гэта версія ГУБАЗіК — і вось, што з ёй не так

Сілавікі паведамілі пра затрыманне трох чалавек за супрацоўніцтва з «Вясною»

У Мінску затрымалі гісторыка царквы Іллю Вішнеўскага

Nashaniva.com