«Тое, што перажывае ён, наўрад ці хтосьці некалі зразумее». Пяскоў — пра рэакцыю Пуціна на тэракт у «Крокусе»
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі даў інтэрв'ю карэспандэнту ВДТРК Паўлу Зарубіну.
30.03.2024 / 15:37
Уладзімір Пуцін. Фота: Ng Han Guan / AP
Урывак з размовы Зарубін апублікаваў у сваім тэлеграм-канале, анансаваўшы новы выпуск праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін».
Пяскоў сказаў, што «кіраўнік дзяржавы прапускае такія трагедыі цалкам праз сябе».
«І, паверце мне, калі вы не ўбачыце на ягоным твары слёз, гэта не значыць, што яму не балюча. І тое, што перажывае ён, наўрад ці нехта калісьці даведаецца і зразумее», — дадаў Пяскоў.
Пуцін звярнуўся да грамадзян Расіі толькі праз 20 гадзін пасля тэракту.
Тым часам колькасць пацярпелых у тэракце ў «Крокусе Сіці Холе» павялічылася да 551. 144 чалавекі загінулі (у тым ліку 5 дзяцей).
Чытайце таксама:
Абвінавачаныя ў тэракце ў «Крокусе» «прызналіся», што ехалі ў Кіеў па ўзнагароджанне
У тэракце ў «Крокусе» загінуў палкоўнік спецназу ГРУ расійскай арміі — толькі прыехаў з Украіны
Памёр беларус Алім Кашавараў, які гераічна ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе»