Сілавікі затрымалі за каментарый пра тэракт у «Крокусе» жыхара Капыля

Сілавікі справаздачыліся пра затрыманне жыхара Капыля: мужчыну сталага веку жорстка затрымалі і паклалі на падлогу. Відэа з ім зʼявілася ў блізкім да сілавікоў канале.

31.03.2024 / 15:28

Жыхар Капыля пакінуў каментар, у якім выказаў сваё меркаванне, што за тэрактам у Расіі могуць стаяць расійскія ўлады. 

Гэта як мінімум 12-ы беларус, якога затрымалі за каментары пра тэракт у Расіі, адзначае Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Чытайце таксама:

За каментар пра тэракт у Расіі затрымалі чарговага беларуса

Завялі крыміналкі супраць берасцейкі за негатыўныя каментары з-за мяжы

Што вядома пра жыхара Брэста, якога затрымалі за тое, што хадзіў на палітычныя суды

Nashaniva.com