Дрон атакаваў НПЗ у Ніжнякамску
Як піша блізкі да расійскіх сілавікоў тэлеграм-канал 112, ранкам БПЛА атакаваў нафтаперапрацоўчы завод «Танека» ў Ніжнякамску.
02.04.2024 / 09:45
Паводле звестак канала, беспілотнік трапіў у тэхналагічную ўстаноўку, пасля чаго пачаўся пажар.
Абышлося без пацярпелых, піша 112.
Сёння ранкам упершыню з пачатку вайны дроны атакавалі Татарстан.
НПЗ сталі адной з найважнейшых цэляў УСУ на тэрыторыі Расіі.
Чытайце таксама:
Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ
На Куйбышаўскім НПЗ пад Самарай пасля атакі беспілотніка адбыўся пажар
«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»