У крамах з'явілася каўбаса ад МАЗа

Раней пад мазаўскім брэндам з'явіліся сыры і мёд.

03.04.2024 / 12:59

maz_avtozavodec

На прылаўках беларускіх крамаў з'явілася каўбаса пад брэндам Мінскага аўтамабільнага завода, паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства.

Каўбасу і мясныя вырабы выпускаюць на Барысаўскім мясакамбінаце. Аднак у іх складзе выкарыстоўваюць ялавічыну вытворчасці сельгаспрадпрыемства «АграМАЗ». Апошняе ўваходзіць у аўтамабільны холдынг.

Фота: maz_avtozavodec

Сярод каўбас, якія выпускаюць пад брэндам МАЗа, ёсць гатункі «Эстонская», «Мілана» або «Кракаўская».

Раней пад мазаўскім брэндам з'явіліся сыры і мёд.

Чытайце таксама:

Беларускі халаднік трапіў у топ найлепшых халодных супоў свету, абагнаўшы расійскую акрошку

Пельмені, піца, паўэрбанкі… Якія гандлёвыя аўтаматы сёння працуюць у Мінску, а якія абяцалі, ды так і не паставілі?

Бізнэс-саюз заявіў пра крытычны недахоп у Беларусі прадаўцоў

Nashaniva.com