У Жодзіне затрымалі дзвюх онліфаншчыц
Міліцыянты затрымалі дзвюх жыхарак Жодзіна, якія стварылі і адміністравалі акаўнт на порнарэсурсе, паведамляе МУС.
04.04.2024 / 11:55
Паводле ведамства, 31-гадовая жыхарка Жодзіна са сваёй 38-гадовай сяброўкай праводзілі інтымныя анлайн-трансляцыі на тэматычным сайце.
Пры вобшуку па месцы жыхарства затрыманых была знойдзена фота– і відэаапаратура, асвятляльнае абсталяванне, адпаведны рэквізіт. За паўтара года саўдзельніцы правялі каля 20 эфіраў, паведамляе МУС.
Следчыя распачалі крымінальную справу за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў.
Чытайце таксама:
«Што гавораць, тое і раблю». Вэбкам-мадэлі — пра заробкі, фетышыстаў і Славу Камісаранку
Праўладны святар адказаў, што рабіць, калі твая нявеста онліфаншчыца