Пуцін назваў мэту замоўцаў тэракту ў «Крокус Сіці Холе»
Галоўнай мэтай заказчыкаў тэракту ў «Крокус Сіці Холе» было нанясенне шкоды адзінству Расіі, заявіў Уладзімір Пуцін падчас выступу на XII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў, піша РБК.
04.04.2024 / 15:07
AP Photo/Vitaly Smolnikov
«Нас паставілі ва ўмовы, калі краіна вымушана абараняць свае інтарэсы ўзброеным шляхам — сваіх людзей, сваю будучыню, свой суверэнітэт. Тут няма ніводнага лішняга слова. Найважнейшай умовай нашага агульнага поспеху з'яўляецца адзінства расійскага шматнацыянальнага грамадства, — сказаў ён. — У гэтай сувязі, вядома, і мяркуючы па тым, што цяпер дае следства, у нас ёсць усе падставы меркаваць, што галоўнай мэтай заказчыкаў крывавага, жудаснага тэрарыстычнага акту ў Маскве было як раз нанясенне шкоды адзінству Расіі».
Са слоў Пуціна, іншых мэтаў у заказчыкаў тэракту не было. «Расія не можа быць аб'ектам тэрарыстычных нападаў з боку ісламскіх фундаменталістаў», — заявіў прэзідэнт Расіі, звяртаючы ўвагу на паводзіны Расіі «на замежнай арэне».
Расія абвінавачвае ў тэракце Украіну, Украіна катэгарычна адмаўляе.
Чытайце таксама:
Патрушаў: Сляды тэракту ў «Крокусе» вядуць да спецслужбаў Украіны
ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post
Пуцін запатрабаваў знайсці «канчатковых бенефіцыяраў» атакі на «Крокус»