У тэрарыстаў, што напалі на «Крокус Сіці Хол», былі ў тэлефоне фота ўкраінскіх вайскоўцаў — СК РФ
Атрыманыя звесткі нібыта могуць сведчыць аб сувязі паміж тэрактам і правядзеннем вайны ва Украіне.
05.04.2024 / 09:23
У тэлефонах тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус Сіці Хол», знойдзены фота вайскоўцаў з украінскім сцягам, а таксама скрыны з уваходамі ў канцэртную залу. Звесткі нібыта могуць сведчыць аб сувязі паміж тэрактам і правядзеннем вайны ва Украіне, піша Shot са спасылкай на СК Расіі:
«Раніцай 24 лютага 2024 года, гэта значыць у гадавіну пачатку СВА, адзін з саўдзельнікаў па ўказанні куратара знайшоў на інтэрнэт-рэсурсах і адправіў яму скрыншоты фота ўваходаў у будынак «Крокус Сіці Хола» і пад'язных шляхоў да яго. Усё гэта абвінавачаны пацвердзіў у сваіх сведчаннях».
Акрамя таго, у тэлефоне тэрарыста нібыта знойдзены фотавыявы людзей у камуфляванай форме з украінскім сцягам на фоне разбураных дамоў і ўкраінскай паштовай маркі з нецэнзурным жэстам.
Расійскія ўлады настойваюць, што за тэрактам стаіць Кіеў, Украіна рашуча адмаўляе напад на «Сіці Крокус Хол».
Чытайце таксама:
ФСБ заявіла аб затрыманні яшчэ трох фігурантаў справы аб тэракце ў «Крокус Сіці Холе»
Пуцін назваў мэту замоўцаў тэракту ў «Крокус Сіці Холе»
Патрушаў: Сляды тэракту ў «Крокусе» вядуць да спецслужбаў Украіны
ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post
Пуцін запатрабаваў знайсці «канчатковых бенефіцыяраў» атакі на «Крокус»