На пажары ў Талачынскім раёне загінулі тры чалавекі

Вечарам у нядзелю згарэў дом у вёсцы Гліннікі.

06.04.2024 / 12:02

У доме пражывала 64-гадовая пенсіянерка разам з 57-гадовым мужчынам. На момант узнікнення пажару ў іх у гасцях знаходзілася 57-гадовая жанчына.

Пажар ліквідавалі ратавальнікі, агнём у доме знішчаны дах і столь, пашкоджаныя сцены.

Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні адным з загінулых, піша МНС.

Чытайце таксама:

На Беларусь насоўваецца лясны пажар з боку Расіі

Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў Баранавічах

У метро нешта задымілася

Nashaniva.com