Літва прапанавала ЕС увесці імпартную пошліну на гародніну і рыбу з Расіі і Беларусі
Літва прапануе ўвесці імпартную пошліну Еўрасаюза не толькі на збожжа, але таксама на гародніну і рыбу з Беларусі і Расіі.
06.04.2024 / 19:05
Фота: Worawuth Sawaengsuk / vecteezy.com
«Прапануем таксама ўключыць у пошлінную базу гародніну і рыбную прадукцыю як катэгорыі тавараў, якія імпартуюцца ў асабліва значных колькасцях», — заявіў Мінсельгас Літвы.
Ведамства лічыць, што ўвоз такой прадукцыі ўціскае інтарэсы еўрапейскіх вытворцаў, а таксама папаўняе бюджэт Расіі, з якога чэрпаюцца сродкі на вайну ва Украіне.
Паводле даных Еўракамісіі, у 2023 годзе ў краіны — члены ЕС было ўвезена 4,8 млн тон расійскага і беларускага збожжа коштам да €1,5 млрд.
Чытайце таксама:
Пяць краінаў ЕC заклікаюць забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расіі
ЕС рыхтуецца ўвесці пошліны на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі. Наколькі гэта закране Беларусь?