Мінздароўя можа зняць забарону на продаж у Беларусі папулярнай гарбаты

Вытворца робіць высілкі, каб выправіць сітуацыю.

09.04.2024 / 09:18

Міністэрства аховы здароўя пракаментавала забарону на ўвоз гарбаты расійскай кампаніі «Арымі». У ведамстве распавялі, пры якіх умовах папулярны прадукт можа зноў з'явіцца на прылаўках крам.

Было заяўлена, што чорная гарбата марак «Прынцэса Кандзі» і «Прынцэса Гіта» не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза па паказчыках бяспекі. У прыватнасці, у прадукцыі выявілі перавышэнне дапушчальнага ўзроўню цвілі. Пастановай намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага санітарнага доктара ад 1 красавіка была накладзеная забарона на продаж гэтай гарбаты на тэрыторыі краіны.

— Зараз вытворца праводзіць шэраг карэктуючых мерапрыемстваў з мэтай фарміравання доказаў, якія сведчаць стабільнасць працэсаў вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі прадукцыі, а таксама дзейснасць сістэмы кантролю бяспекі, уключаючы вынікі лабараторных даследаванняў, дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем рэгламентаваных патрабаванняў пры вытворчасці харчовай прадукцыі, — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Калі такія доказы будуць сфармаваныя, падкрэслілі ў ведамстве, то абмежаванні на ўвоз і продаж у Беларусі прадукцыі кампаніі «Арымі» могуць зняць ва ўстаноўленым законам парадку.

@nashanivanews Ніякіх прынцэс у Беларусі! Забаранілі папулярны чай і кофе #принцесса #чай #запреты #беларусь #жокей #беларускаямова #беларусьновости #гринфилд #кофе #магазин #беларусьсейчас ♬ Crime Scene - Avery Alexander

У Беларусі, здаецца, забаранілі гарбаты «Прынцэса Кандзі» і «Прынцэса Нуры»

Чыноўніца заўважыла, што беларусы ядуць зашмат мяса. У тыктоку ёй адказалі

У Мінздароўя расказалі, ад якіх вясновых грыбоў лепш адмовіцца

Nashaniva.com