Суд прызнаў інстаграм Мікіты Мелказёрава «экстрэмісцкім»

5 красавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інстаграм Мікіты Мелказёрава і старонку яго ютуб-праекта «Загляне сонца» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Гэта стала вядома з абнаўлення спісу на сайце Міністэрства інфармацыі.

09.04.2024 / 12:12

Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»

У той жа дзень суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў унёс у спіс кнігу Аляксандра Татарэнкі «Недазволеная памяць. Заходняя Беларусь у дакументах і фактах 1921-1954».

Чытайце таксама:

«Пратасевічам я не буду». Спявачка Мэрыем у СІЗА дала інтэрв'ю Ксеніі Лебедзевай — але яго так і не паказалі

Халіп пра Саннікава, Ціханоўскую і катлеты: Гэта выключна пра ежу, бываюць такія дзіўныя супадзенні

Спявачку Мэрыем затрымлівалі губазікаўцы. «Пасля маімі карткамі расплачваліся два месяцы — амаль 900 еўра»

Nashaniva.com