Жонка Алеся Бяляцкага паведаміла пра пагаршэнне ягонага здароўя ў турме

Учора было роўна 1000 дзён з моманту арышту кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна».

10.04.2024 / 07:54

Алесь Бяляцкі ў судзе. Фота Віталя Піваварчыка, БелТА

Ягоная жонка Наталля Пінчук у інтэрв'ю Associated Press распавяла пра боязь наконт здароўя мужа.

Наталля Пінчук адзначыла, што апошнія паўгода 61-гадовы праваабаронца знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на хранічныя захворванні. Яна паведаміла, што даведалася ад людзей, якія выйшлі з турмы, што стан Алеся Бяляцкага працягвае пагаршацца.

Жонка праваабаронцы заклікала ААН «дзейнічаць больш актыўна», каб дапамагчы Алесю Бяляцкаму, які адбывае 10-гадовы тэрмін. Наталля Пінчук таксама заклікала садзейнічаць вызваленню і іншых палітвязняў у Беларусі.

Алеся Бяляцкага затрымалі 14 ліпеня 2021 года разам з Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам і ў сакавіку 2023 года асудзілі на 10 гадоў калоніі. Пакаранне ён адбывае ў калоніі ў Горках.

«У Горках сабралі адкіды з іншых калоній». Сярод якога кантынгенту апынуўся Алесь Бяляцкі

«Уяўляеце, мне нобелеўскі лаўрэат нёс матрац!» Экс-палітзняволеная — пра сустрэчы з Рабковай і Бяляцкім

У Польшчы ідуць на павышэнне пракуроры, якія 13 гадоў таму выдалі лукашыстам звесткі пра рахунак Бяляцкага

Nashaniva.com