Ціханоўская ўпершыню наведвае Кіпр з афіцыйным візітам

Што плануецца падчас паездкі?

10.04.2024 / 08:58

Фота: ОСЦ

9-10 красавіка дэмакратычная лідарка наведае востраў у Міжземным моры з працоўным візітам. 

Што плануецца падчас паездкі:

Святлана Ціханоўская зверне ўвагу ўладаў Кіпра на важнасць абароны незалежнасці Беларусі, ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці.

Пры сустрэчах з кіраўнікамі краіны галоўнымі тэмамі размоваў стануць праблемы легалізацыі беларусаў і шляхі іх вырашэння, у тым ліку — праз падтрымку праекта новага беларускага пашпарта.

Асобна лідарка будзе весці гаворку пра распрацоўку праграмаў рэабілітацыі для былых палітвязняў, дзяцей рэпрэсаваных і ветэранаў вайны ва Украіне і іх сем'яў.

«Мы ўпершыню выпраўляемся на Кіпр з нацыянальным візітам, і я радая, што размовы пра Беларусь тут будуць весціся на самым высокім узроўні. У прыватнасці, з прэзідэнтам краіны — ён адначасова ўзначальвае і ўрад — мы абмяркуем, як можна дапамагчы нашым палітвязням: тым, хто застаецца за кратамі, і тым, хто выйшаў на волю ды патрабуе рэабілітацыі. Таксама я вынесу на парадак дня шэраг пытанняў, актуальных для беларусаў Кіпра», — сказала Ціханоўская.

Ціханоўская: Беларусы, якія часта ездзяць з Літвы на радзіму, робяць гэта не з-за любові да Лукашэнкі

Ціханоўская сустрэлася з кронпрынцам Нарвегіі

«Я раю Пракоп'еву і Усаву прыйсці, узяць які-небудзь напрамак і паказаць клас» — Вячорка адказаў на крытыку

Nashaniva.com