Па даносе чат-рулетчыка з Расіі яшчэ двух беларусаў затрымалі за каментары пра «Крокус». Аднаго з іх моцна збілі
«А маглі і прыстрэліць», — пішуць губазікаўцы.
10.04.2024 / 17:07
Скрыншот са стрыму «Палыча» і фота з канала «Беларускі сілавік»
Падчас стрыму ў чат-рулетцы з расійскім блогерам-даносчыкам з нікнэймам «Палыч», які выдаў сябе за ўкраінца, беларус выказаўся пра ахвяр у «Крокусе». Ён сядзеў з сябрам на фоне нацысцкага сцяжка, абодва, выглядае, былі моцна нападпітку, дэманстравалі таксама нацысцкае прывітанне. На пытанне, што яны адзначаюць (яны пілі гарэлку з вялікай бутэлькі), яны адказалі: «Тэракт у «Крокус Сіці Холе».
Два беларуса і блогер «Палыч»
Сёння мужчын затрымалі. Аднаго з іх вельмі моцна збілі — акрамя апухлага твару, з ягонага рота цякла кроў.
«У гэты раз абышліся без вуха, але ёсць нюанс», — так здзекліва жартуе з гэтай нагоды канал «Беларускі сілавік».
Сілавікі паказваюць, што ў аднаго з затрыманых, акрамя ўкраінскай сімволікі, адшукалі яшчэ неанацысцкую — сцягі са свастыкай, кнігі на тэму Трэцяга рэйха і фанацкія налепкі.