«Існуе рызыка пачатку вайны». Вялікабрытанія настойліва заклікала грамадзян устрымацца ад паездак у Беларусь
Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі дадало ў свой чырвоны і чорны спісы 8 новых краін, сярод якіх ёсць Беларусь. Паводле актуальнай інфармацыі ведамства, Беларусь стала «занадта небяспечнай» для наведвання.
10.04.2024 / 21:54
Лондан, Вялікабрытанія. Фота: «Наша Ніва»
«МЗС Вялікабрытаніі выпусціла тэрміновае папярэджанне сваім грамадзянам не ездзіць у Беларусь і іншыя 7 краін. Раней гэтых краін у спісе «ненаведвання» не было», — звярнулі ўвагу брытанскія медыя.
На афіцыйным сайце брытанскага ўрада сапраўды з'явілася абноўленая інфармацыя пра Беларусь (апошняе абнаўленне было выпушчана сёння), паводле якой краіна трапіла ў «чорны спіс» з пазнакай «занадта небяспечная для наведвання брытанскімі турыстамі».
Таксама на сайце напісана, што «Расія праводзіць у Беларусі вайсковыя аперацыі» і што «існуе рызыка распаўсюджвання вайны ва Украіне на беларускую тэрыторыю».
Брытанскі МЗС падкрэслівае, што «ніякія падарожжы ў Беларусь не могуць быць гарантавана бяспечнымі і што ў выпадку арышту ці вайны Вялікабрытанія не зможа аказаць там дзейную дапамогу сваім грамадзянам».
Акрамя Беларусі, у спіс «ненаведвання» трапілі Расія, Украіна, Іран, Судан, Ізраіль, Ліван і палесцінскія тэрыторыі.
Само знаходжанне ў спісе, аднак, не з'яўляецца афіцыйнай забаронай на наведванне пералічаных краін, гаворка ідзе толькі пра «настойлівую рэкамендацыю».
«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра». Як разумець гэтыя словы Лукашэнкі?
Польскі генерал: Армія Лукашэнкі не нясе пагрозы. Пуцін пакінуў ім непрыдатныя танкі