«Высылай у Вільню свой асабісты бізнэс-джэт». Маргарыта Ляўчук выставіла ўмовы, на якіх вернецца ў Беларусь

Пасля таго, як касманаўтку Марыну Васілеўскую забіраў з Масквы сямейны бізнэс-джэт Лукашэнкі, оперная спявачка Маргарыта Ляўчук выклала сваю прапанову. 

11.04.2024 / 16:50

Маргарыта Ляўчук. Фота: Офіс Ціханоўскай

Маргарыта запісала жартаўлівы відэазварот да Лукашэнкі.

«Я, як беглая, канечне, вельмі хачу вярнуцца ў Беларусь, але твая камісія па вяртанні мяне не вабіць і варыянт з Пратасевічам мне таксама не падыходзіць. Я хачу вярнуцца ў Беларусь толькі па красаце.

Значыць так: высылай у Вільню па мяне свой асабісты бізнэс-джэт, з мармуровымі шуфлядкамі, залатымі ручкамі, залатым унітазам і залатым ёршыкам», — выставіла ўльтыматум спявачка (у арыгінале яна прамаўляе на трасянцы).

«Я цібе даю 23.34 часа, врэмя пашло»,

— дадала Маргарыта.

@nashaniva Пасля таго, як касманаўтку Васілеўскую з Масквы забіраў з сямейны джэт Лукашэнкі, оперная спявачка Маргарыта Ляўчук выклала сваю прапанову #самолет #лукашенко #александрлукашенко #беларусь #беларусьновости #нашаніва #белорусы #белавиа #лукашенкоприколы ♬ оригинальный звук - СЕРЕГА ПИРАТ

Па Васілеўскую ў Маскву адпраўлялі бізнэс-джэт «сямʼі» і спалілі аздабленне самалёта

Правядуць тэлефон і адправяць у санаторый. Якія льготы атрымае касманаўтка Васілеўская як Герой Беларусі

Nashaniva.com