Выпусцілі мабільную гульню, натхнёную Зянонам Пазняком

У ёй трэба шукаць агентаў.

12.04.2024 / 16:40

Назва гульні — «Агентура». Яна чымсьці падобная да «Мафіі». Аўтар тлумачыць, што яна паўстала як жарт на «агентуру» ад Пазняка. У гульні ёсць беларуская мова, вядомыя лакацыі.

Гульня разлічана на 3-20 чалавек

«У гэтай гульні ёсць тутэйшыя, агентура і лакацыя. Тутэйшыя ведаюць аб лакацыі, а агентура не. Тутэйшыя павінны выявіць агентуру, распытваючы адно аднаго, а шпіёны павінны здагадацца аб лакацыі. Хто першы, той і перамог!» — напісана ў анатацыі.

Спампаваць гульню можна ў Google play і App store.

Nashaniva.com