Вікторыя Азаранка: Я ўжо 8 гадоў не п'ю алкаголю

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка кажа, што з напояў аддае перавагу вадзе.

12.04.2024 / 19:02

Вікторыя Азаранка. Фота: сацсеткі спартсменкі

Спартсменка распавяла пра стаўленне да алкаголю ў YouTube-праграме сваёй калегі з Расіі Дар'і Касаткінай, піша «Камсамольская праўда».

@nashaniva Вікторыя Азаранка: Я ўжо 8 гадоў не п'ю алкаголю #теннис #беларускіцікток ♬ Donki, fun loop music playing in the supermarket(844392) - スキャット後藤

«Я не п'ю наогул алкаголь, — адказала Азаранка на пытанне пра любімы напой. — Акрамя вады і газаванай вады я нічога не п'ю. Мая любімая газаваная вада — Topo Chico з лімонам. Гэта для мяне казка. Але раней, у юнацтве, прам бярэм келішак і ўсё».

«Але гэтага ўжо даўно не было. Я ўжо 8 гадоў не п'ю. Доўга», — дадала тэнісістка.

Вікторыя Азаранка: Калі мне было 13 гадоў, я ўдарылася аб узнагароду — здарыўся пералом, нават косткі тырчалі

Сабаленку і Азаранку ўсё ж дапусцяць да Алімпіяды

Латвійская тэнісістка адмовілася ціснуць руку Вікторыі Азаранка пасля матчу ў Досе

Nashaniva.com