Украіна патрабуе не дапускаць да Алімпіяды-2024 беларуску. У чым пытанне?
Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны накіраваў афіцыйны ліст МАК.
13.04.2024 / 11:45
Фота: Календар МУС
НАК Украіны, а таксама Мінспорту краіны патрабуе ад Міжнароднага алімпійскага камітэта не дапускаць да Алімпіяды-2024 у Парыжы беларускую барчыху Ванэсу Каладзінскую.
У афіцыйным лісце гаворыцца, што спартсменка не адпавядае крытэрам нейтральнасці для ўдзелу ў гульнях. У дадатку да ліста НАК прадставіў доказы. У дакуменце пазначана, што Ванэса Каладзінская 9 студзеня прысутнічала на мерапрыемстве з удзелам Лукашэнкі. Акрамя таго, яна з'яўляецца інструктарам па спорце ў структуры МУС.
Па аналагічных прычынах Украіна патрабуе адхіліць ад гульняў шэраг спартоўцаў з Расіі.
Нагадаем, згодна з рашэннем МАК, беларускія і расійскія спартсмены змогуць удзельнічаць у Алімпіядзе толькі ў нейтральным статусе і толькі ў індывідуальных спаборніцтвах. Пры гэтым да Гульняў не дапусцяць спартсменаў, якія адкрыта падтрымлівалі вайну Расіі супраць Украіны, а таксама маюць дачыненне да сілавых структур і арміі Беларусі і Расіі.
Ванэса Каладзінская — бронзавы прызёр Алімпіяды-2020, двухразовая чэмпіёнка свету і трохразовая чэмпіёнка Еўропы. Яна ўзяла алімпійскую ліцэнзію на леташнім чэмпіянаце свету, заваяваўшы срэбра ў катэгорыі да 53 кг.
Урад Вялікабрытаніі падтрымаў удзел беларусаў і расіянаў у Алімпіядзе
Беларусь мае пакуль усяго 16 алімпійскіх ліцэнзій