Памёр былы каліновец, які змагаўся з анкалогіяй

Беларус Аляксандр Царук з пазыўным Сашко быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны і цяжка захварэў на анкалогію. Сябры ваяра паведамілі, што сёння ранкам Сашко пайшоў з жыцця, паведамляе «Белсат».

13.04.2024 / 18:39

Аляксандр Царук. Фота: Белсат

Развітанне адбудзецца ў Літве.

Аляксандр упершыню сутыкнуўся з беззаконнем сілавікоў Лукашэнкі задоўга да 2020-га года. У 2020-м таксама ўдзельнічаў у пратэстах і мусіў з’ехаць з Беларусі.

Калі Пуцін скарыстаў Беларусь як плацдарм для ўварвання ва Украіну, Сашко пастанавіў, што будзе ваяваць і далучыўся да палка імя Кастуся Каліноўскага. Сашко прайшоў цяжкія трэнаванні і баі на фронце. 

Сям'ю ваяра можна падтрымаць, пералічыўшы грошы на выдаткі на пахаванне. Збор па спасылцы.

Nashaniva.com