Чарга з легкавушак на выезд з Літвы ў Беларусь расцягнулася на тры кіламетры

Чарга з легкавых аўтамабіляў на выезд з Літвы ў Беларусь расцягнулася на тры кіламетры. Такая сітуацыя склалася ў пункце пропуску «Меднікі». Цікава, што прыкладна 40% гэтых машын на транзітных нумарах, паведамляе лагістычны партал Infotrans Media Belarus.

14.04.2024 / 12:50

Фота: ДПК

Многія перагоншчыкі спрабуюць правезці аўто праз літоўскую мяжу, хаця дакументы ў іх аформлены для пераходу мяжы Польшчы. Такіх вадзіцеляў літоўскія пагранічнікі разварочваюць. 

Польшча забараніла вываз у Беларусь транзітных аўтамабіляў коштам больш за 50 тысяч еўра і з абʼёмам рухавіка больш за 1,9 літра. Паведамлялася, што аналагічную забарону ўвяла і Літва. 

Па даных Дзяржпрагранкамітэта, складаная сітуацыя на выезд з Беларусі ў бок Еўразвяза захоўваецца. Так, у пункце пропуску ў Брэсце на выезд у Польшчу ў чарзе стаяць 100 легкавых аўто і 45 аўтобусаў. 

У пункце пропуску «Каменны лог» на мяжы з Літвой афармлення чакаюць 790 грузавікоў і 40 легкавых аўто, у «Беняконях» — 700 грузавікоў і 30 легкавых. Выезду ў Латвію чакаюць 815 фур, легкавыя аўтамабілі праходзяць мяжу хутчэй.

Ад дзвюх гадзін да сутак. Як доўга цяпер стаяць у чэргах на мяжы?

Беларус купіў за 300 еўра балгарскі дакумент і ездзіў з ім па Еўропе. Але да пары збан ваду носіць

Польшча патлумачыла забарону на ўвоз аўтамабіляў на транзітных нумарах у Беларусь

Nashaniva.com