Лукашэнка падарыў найлепшым хакеістам свайго аматарскага турніру дарагія гадзіннікі

Колькі яны каштуюць?

14.04.2024 / 23:11

Фота: тэлеграм-канал Ігара Тура.

Найлепшым гульцам Рэспубліканскага аматарскага турніру па хакеі прэзентавалі дарагія гадзіннікі. Аксесуары хакеістам уручаў Дзмітрый Лукашэнка.

У чарговы раз аматарскі турнір выйграла каманда Лукашэнкі, за якую выступаюць былыя прафесіяналы, у тым ліку экс-гулец НХЛ Андрэй Касціцын. Супрацьстаяць такой камандзе аматары з розных абласцей Беларусі.

Узнагароджваць сваякоў Дзмітрыю Лукашэнку гэтым разам не давялося. Найлепшым брамнікам стаў Максім Шчапко, найлепшым абаронцам — Аляксандр Коўшык, найлепшым нападнікам — Арцём Каркоцкі, найлепшым бамбардзірам — Андрэй Касціцын.

Прапагандыст з канала АНТ Ігар Тур распавёў, што найлепшым гульцам уручылі гадзіннік Hamilton Jazzmaster Open Heart — ён назваў гэта добрым густам. «Зеркало» высветліла, што такія гадзіны каштуюць 1065 еўра без зніжкі. Са зніжкай аксесуар можна набыць за 775 еўра.

Касманаўты падарылі Лукашэнку гадзіннік. У ім ёсць адна сумная асаблівасць

«Паслугі прастытутак і дарагія гадзіннікі». Кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў быў падкуплены Расіяй

Лукашэнка выказаўся пра гадзіннік Франака Вячоркі 

Франак Вячорка расказаў, адкуль у яго дарагі гадзіннік і хто падарыў яму чаравікі

Nashaniva.com