Галоўчанка паскардзіўся на нізкую якасць расійскіх інвестыцый, а Мішусцін прапанаваў спачатку вярнуць даўгі
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін напярэдадні правялі перамовы ў Маскве. Падчас іх не абышлося без вострага моманту, які можна знайсці ў стэнаграме перамоў.
16.04.2024 / 23:15
Фота: урад Расіі
Галоўчанка, разважаючы пра расійскія інвестыцыі ў беларускія праекты, адзначыў, што іх якасць прымушае жадаць лепшага.
«Доля ўдзелу расійскіх інвестараў у капітале — толькі 2% ад усяго аб'ёму прамых інвестыцый з Расіі. А ў структуры прамых замежных інвестыцый нарошчваецца доля даўгавых інструментаў і зніжаецца доля рэінвеставання», — расказаў беларускі прэм'ер.
Галоўчанка адзначыў, што Расія з'яўляецца найбуйнейшым інвестарам у эканоміку Беларусі, аднак Беларусь для Расіі нават у СНД па аб'ёме інвеставання саступае Казахстану і Узбекістану.
Мішусцін не пакінуў гэтую заўвагу без адказу. Старшыня расійскага ўрада выказаў здагадку, што стрымлівае расійскія інвестыцыі запазычанасць Беларусі ў дзяржаблігацыях.
«Вядома, я ведаю, што велізарная колькасць расейцаў — прамыслоўцаў, прадпрымальнікаў гатовыя інвеставаць, але тут важна, каб запазычанасць была пагашаная для размяшчэння новых беларускіх аблігацый на фінансавым рынку Расіі. Мы пра гэта гаворым з вамі. Менавіта гэта, мне здаецца, з'яўляецца стрымліваючым фактарам», — адзначыў Мішусцін.
Пры гэтым ён упэўнены, што Беларусь прыме меры па вырашэнні гэтай праблемы.
Moody's аб'явіла пра дэфолт Беларусі па еўрааблігацыях
Леў Львоўскі: Праблемы ў трымальнікаў беларускіх еўрабондаў скончыліся, праблемы Беларусі — пачаліся
Агенцтва Fitch абвясціла дэфолт па некаторых беларускіх еўрабондах