Ці можна піць квас і безалкагольнае піва за рулём? У Гродне правялі эксперымент
Міліцыя ў Гродне правяла эксперымент з алкатэстэрам: удзельнікі праверылі, ці можна садзіцца за руль пасля ўжывання валяр'янкі, кефіру, кваса, безалкагольнага піва, кавы і цукерак з лікёрам.
16.04.2024 / 17:09
Здымак ілюстрацыйны
У большасці выпадкаў алкатэстэр паказаў 2 праміле і больш адразу пасля таго, як прадукты былі з’едзеныя або выпітыя. Такі вынік атрымаўся ў кавы 18+ з лікёрам, цукерак з алкаголем і валяр’янкі.
Найбольшыя лічбы — 2,5 праміле — паказалі вядомыя цукеркі-бутэлечкі. Але праз 10 хвілін ап’яняльны эфект сышоў на нішто.
Нечаканы вынік паказаў цёмны квас. Варта ведаць, што калі за рулём хтосьці захоча прагнаць смагу квасам, то адразу пасля піцця алкатэстэр пакажа 0,27 праміле. Праз 10 хвілін, праўда, усё выветрыцца.
А вось безалкагольнае піва сапраўды зусім бяскрыўднае: яго можна піць і адразу садзіцца за руль. Тое ж самае тычыцца і кефіру.
Як самому прыгатаваць сіроп, які каштуе ў краме 120 рублёў за літр
Раўгеня — унікальны беларускі «квас», які мог бы стаць нацыянальным брэндам