Белстат: ВУП Беларусі ў студзені-сакавіку склаў 53 мільярды рублёў
Валавы ўнутраны прадукт вырас за першы квартал на 4,1%.
17.04.2024 / 11:51
Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва».
ВУП Беларусі ў студзені-сакавіку склаў 53 млрд рублёў, у супастаўных цэнах ён вырас на 4,1% у параўнанні з першым кварталам 2023 года. Індэкс-дэфлятар ВУП склаў 108,7%, паведаміў Белстат.
Тэмпы росту ВУП выраслі за сакавік. У студзені-лютым валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 4%. Перад урадам пастаўлена задача забяспечыць рост беларускай эканомікі сёлета не менш, чым на 3,8%.
Прадукцыйнасць працы па ВУП у студзені-лютым павялічылася на 5,1% да 8360,5 рублёў.