Пратэстанцкі прапаведнік Сергій Мельянец з'ехаў з Беларусі пасля 25 сутак арышту

Яго затрымалі падчас суда над экс-журналістам Ігарам Карнеем.

18.04.2024 / 13:10

Прапаведнік Сергій Мельянец, які быў затрыманы 19 сакавіка 2024 года і адбыў два адміністратыўныя тэрміны агульнай працягласцю 25 сутак, выйшаў на волю і знаходзіцца ў бяспецы, паведамляе «Хрысціянская візія».

Нагадаем, яго затрымалі ў Мінскім гарадскім судзе, дзе адбываўся разгляд справы экс-журналіста Радыё Свабода Ігара Карнея.

Сергій Мельянец прыйшоў на судовае пасяджэнне, каб малітоўна падтрымаць Ігара.

Сергій Мельянец — евангельскі прапаведнік, актывіст, хрысціянскі бард, бацька сямі дзяцей.

Nashaniva.com