У шклоўскай калоніі пройдзе акцыя «Бессмяротны полк»
Мерапрыемства, афіцыйна прымеркаванае да 80-годдзя вызвалення Беларусі, адміністрацыя папраўчай калоніі рыхтуе не да 3 ліпеня, а да 9 мая — гэта значыць, хутчэй да 79-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне.
18.04.2024 / 14:37
Акцыя «Бессмяротны полк» у расійскай калоніі. Фота: division_bell.livejournal.com
У якой форме пройдзе акцыя «Бессмяротны полк» канчаткова не вырашана. Асуджаныя просяць сваіх сваякоў дасылаць ім раздрукаваныя фатаграфіі вялікага фармату з сямейных альбомаў, на якіх адлюстраваныя ветэраны вайны, з указаннем гадоў жыцця. Вядома, што будзе праведзена хвіліна маўчання, а ўдзельнікі самадзейнасці падрыхтуюць вершы або песні, прысвечаныя вайне.
Усе фота будуць змешчаны на вялікае фотапано ва ўсю сцяну, але магчыма, што перад тым пройдзе і ўрачыстае пастраенне. Прывілей паўдзельнічаць у акцыі прапанаваны не ўсім, а толькі тым, хто «стаў на шлях выпраўлення», піша Mayday.team.
Адзначым, ідэя «Несмяротнага палка» ў калоніях не новая. Адміністрацыя Шклоўскай ВК-17 толькі пераймае ідэю ў расійскіх калегаў. Першая такая акцыя ў сістэме Федэральнай службы выканання пакаранняў РФ прайшла ў 2019 годзе, а праз тры гады стала масавай.
Шэсці па турэмным пляцы з партрэтамі франтавікоў сталі шырока практыкаваць з 2022 года, пасля пачатку вайны супраць Украіны.