УСУ заявілі, што расійскі стратэгічны бамбавальнік збіла Украіна
Камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук паведаміў, што расійскі Ту-22М3, што ўпаў у Стаўрапальскім краі, быў збіты ракетнымі падраздзяленнямі УСУ разам з ГУР.
19.04.2024 / 09:11
Калі гэта інфармацыя праўдзівая, то ўкраінскім вайскоўцам упершыню ўдалося збіць у паветры самалёт стратэгічнай авіяцыі Расіі — носьбіт крылатых ракет Х-22.
Імаверна, расійскі Ту-22М3 упаў пасля пуску ракет па Днепрапятроўскай вобласці. Мінабароны РФ паведаміла, што Ту-22М3 пацярпеў крушэнне «пасля выканання баявой задачы пры вяртанні на аэрадром базавання».
Таксама Аляшчук заявіў, што сёння ноччу ўдалося збіць 29 з 36 ракет і БПЛА, запушчаных па Украіне.