У Кітаі выпусцяць копію Tesla Cybertruck для дзяцей

Tesla China афіцыйна абʼявіла аб запуску мадэлі пікапа Cybertruck для дзяцей. Прэзентацыя адбудзецца 23 красавіка.

19.04.2024 / 11:35

Фота: Tesla China

Электрамабіль мае форму, аналагічную Tesla Cybertruck, разлічаны на дваіх дзяцей і можа вытрымліваць максімальную нагрузку 68 кілаграмаў. 

Ён абсталяваны святлодыёднымі фарамі і заднімі ліхтарамі, а запас ходу складае 19 кіламетраў. Хуткасць аўтамабіля можна рэгуляваць у межах ад 4 км/г да 8 км/г. 

Цана аўтамабіля пакуль невядомая.

Пракаціцца на адным самакаце ўдваіх больш не атрымаецца — папулярны ў Беларусі шэрынг запусціў сістэму Антытандэм

«Жыццё ў Дубліне на аднаго каштуе мінімум 4167 еўра на месяц». Беларуска расказвае, як ужо 6 гадоў жыве ў Ірландыі

За «гаванскім сіндромам», пры якім амерыканскіх дыпламатаў калечылі невядомай зброяй, стаіць разведка Расіі

Nashaniva.com