Палітвязнямі прызналі 11 чалавек, у тым ліку Фёдара Шведава і настаўніцу 23-й гімназіі Дар'ю Хмяльніцкую
Яшчэ 11 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі.
19.04.2024 / 16:14
Дар'я Хмяльніцкая
Такі статус атрымалі Аляксандр Верасовіч, Віктар Сачкоўскі, Аляксандр Цярэшчанка, Яўген Філіповіч, Сяргей Шэлег, Канстанцін Шастоў, Сяргей Забеліч, Артур Роліч, Віталь Чопік, настаўніца 23-й гімназіі Дар’я Хмяльніцкая, гулец у «Што? Дзе? Калі) Фёдар Шведаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Зараз праваабаронцамі «Вясны» лічацца палітвязнямі 1395 чалавек, праект Dissidentby.com лічаць палітвязнямі 1566 чалавек.
Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава асудзілі да 3,5 гадоў калоніі
Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп