Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
Пышнае цеста з салодкімі кукурузнымі зярняткамі і востры чэдар ствараюць неймаверна смачнае спалучэнне.
27.04.2024 / 07:19
Фота: goodiegoodielunchbox.com
Каб прыгатаваць кукурузныя аладкі, спатрэбіцца:
- 1,1/4 шклянкі мукі
- 1 сталовая лыжка цукру
- 4 чайныя лыжкі разрыхляльніку
- 1 чайная лыжка солі
- 2 вялікія яйкі
- 1-1,1/4 шклянкі малака
- 4 сталовыя лыжкі масла, растопленага і астуджанага
- 1 банка кукурузы (200 г), зліць ваду
- масла для смажання
- 2 шклянкі цёртага сыру чэдар
- масла або кляновы сіроп ў якасці дадатку
Як гатаваць:
- Змяшайце муку, цукар, разрыхляльнік і соль у вялікай місцы. У іншай місцы ўзбіце яйкі, дадайце шклянку малака і растопленае масла. Дадайце яечна-малочную сумесь да мукі, затым — кукурузу. Пры неабходнасці дадайце апошнюю чвэрць шклянкі малака, каб цеста стала цякучым.
- Растапіце некалькі сталовых лыжак масла на патэльні або ў цяжкай патэльні на сярэднім ці моцным агні. Сфармуйце на патэльні блінцы дыяметрам 10-12 см і пасыпце кожны прыкладна 2 сталовымі лыжкамі сыру чэдар. Калі на паверхні бліноў пачнуць лопацца бурбалкі, перавярніце іх і гатуйце, пакуль сыр з ніжняга боку не стане залацістай скарынкай.
- Падавайце з маслам і (ці) сіропам.
Бліны на аўсянай муцэ — рэцэпт і асаблівасці гатавання
Бульбяныя аладкі з маслам з анчоусаў (якія яшчэ называюць хамсой)
Ячэджан — хрумсткія карэйскія бліны з гароднінай, якія падымуць вам настрой
У якіх рэстаранах адпачывалі мінчукі ў 1980-х — шмат настальгічных ФОТА
Што агульнага паміж дранікамі і хэштэгам?