Беларусы і ўкраінцы разам наладзілі вытворчасць ударных дронаў
Франтавыя выпрабаванні пацвердзілі іх эфектыўную працу.
20.04.2024 / 19:04
Дрон FlightCore Dynamics. Фота: тэлеграм-канал Prague Support Team
Prague Support Team, якая дапамагае беларускім валанцёрам, сумесна з беларускімі пілотамі і камандай беларускіх і ўкраінскіх інжынераў арганізавала вытворчасць ударных FPV-дронаў пад брэндам FlightCore Dynamics. Пра гэта паведамляе выданне Reform.news.
Першая партыя прайшла франтавыя выпрабаванні ў лютым —сакавіку ў трох падраздзяленнях Узброеных сіл Украіны.
Фота: тэлеграм-канал Prague Support Team
Гаворка ідзе пра:
- РУБпАК «Небесна Кара» 54 АМБр;
- падраздзяленне «Сліпа Лють» УДА;
- 1 АДШР/РУБпАК «Пярун» 79 АДШБр.
«Франтавыя выпрабаванні пацвердзілі эфектыўную працу вырабаў у самых складаных умовах процідзеяння варожых РЭБ», — заявілі ў Prague Support Team.
Каманда публікуе відэа, на якім беларускія пілоты ў рэжыме «свабоднага палявання» на далёкіх дыстанцыях адпрацавалі па БМП і танку.
На сёння пастаўлена 25 дронаў, большая частка з якіх прафінансавана за кошт уласных рэсурсаў каманды PST. Частку дронаў аплаціла мэрыя чэшскага горада Ржычаны.
Беспілотнікі паралізуюць поле бою ў вайне ва Украіне
Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад
Зяленскі: У нас засталося 0 ракет, таму расіяне знішчылі Трыпольскую ЦЭС