Расійскія войскі прарвалі ўкраінскі фронт на паўночны захад ад Аўдзееўкі — Bild
Украінскія абаронцы пакінулі пазіцыі па невядомай прычыне.
22.04.2024 / 15:34
Карта Bild
Як паведамляе эксперт Bild па аналізе адкрытых звестак Юльян Ропке, УС РФ прасунуліся ўздоўж чыгункі на 3 км углыб украінскіх пазіцый і ўвайшлі ў пасёлак Ачарэціна.
УСУ некалькі месяцаў паспяхова трымалі абарону на гэтым напрамку (зялёная лінія на карце). Але зараз украінскія абаронцы пакінулі пазіцыі па невядомай прычыне.Пра гэта паведамляюць і расійскія, і ўкраінскія ваенкары.
Прычыны адыходу незразумелыя. Ропке адзначае, што расійскія крыніцы ўсяляк спрабуюць перабольшыць значэнне і маштабы гэтага прарыву.
У якасці падмацавання ў Ачарэціна ўжо перакінута 47-я асобная механізаваная брыгада УСУ, яна ўступіла ў бой з расійскім авангардам. Цяжкія баі завязаліся за найбліжэйшае сяло Новакалінава.
Ропке лічыць, што УС РФ хочуць узмацніць прарыў і пашырыць плацдарм вакол Ачарэціна.
Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе
Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад
Буданаў: З мая Украіну чакае цяжкая сітуацыя, але Армагедона не будзе