У Гомелі мужчыну затрымалі за «цынічныя каментары» пра памерлага брэсцкага міліцыянта
Відэа з затрыманнем мужчыны з'явілася ў адным з тэлеграм-каналаў, набліжаных да сілавікоў. Аўтары паста сцвярджаюць, што мужчыну нібыта затрымалі за тое, што той пакідаў «цынічныя каментары» на адрас памерлага начальніка Ленінскага РАУС Брэста Дзмітрыя Каравякоўскага і распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» у сацсетках, піша «Медыязона».
23.04.2024 / 17:06
Таксама сілавікі сцвярджаюць, што пры затрыманні ў беларуса нібыта выявілі чатыры адзінкі зброі.
Інфармацыя пра смерць начальніка Ленінскага РАУС Берасця Дзмітрыя Каравякоўскага зʼявілася 13 красавіка.
У жніўні 2020 года Каравякоўскі кіраваў задушэннем пратэстаў у Пінску, зʼяўляючыся начальнікам мясцовага ГАУС. У 2021 годзе ён стаў начальнікам Ленінскага РАУС у Брэсце. У снежні 2020-га ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» міліцыянт расказаў, што гумавая дубінка нібыта мяккая і не наносіць сурʼёзных траўмаў.
Сілавікі затрымалі мужчыну, які ў жніўні 2020-га атрымаў раненне падчас акцыі
Па «экстрэмісцкім» артыкуле затрымалі чыноўніцу з Рагачова
Сілавікі затрымалі футбольнага фаната з Магілёва за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці»