Прадалі на аўкцыёне кватэру праваабаронца Лабковіча
23 красавіка на аўкцыёне «БелЮрЗабеспячэння» прадалі кватэру, якая належыць палітвязню-праваабаронцу Уладзіміру Лабковічу.
23.04.2024 / 22:19
Фота: Фото: e-auction.by
Пачатковая цана двухпакаёвай кватэры на вуліцы Тухачэўскага ў Мінску склала 134 тысячы рублёў, у таргах удзельнічалі тры чалавекі. У выніку кватэру прадалі за 145 390 рублёў.
Уладзімір Лабковіч — юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна», каардынатар кампаніі»Праваабаронцы за свабодныя выбары». У 2023 годзе яго асудзілі па справе «Вясны» да 7 гадоў калоніі.
На аўкцыён выставілі нерухомасць кіраўніцтва «Вясны»
Прапагандысты прыдумалі фэйк пра назіральнікаў на выбарах і «Вясну» — і самі ж яго выкрылі
Вераніка Цапкала паабяцала выселіць купцоў яе кватэры
Кватэру Цапкалаў купілі за амаль 400 тысяч рублёў