Чысты заробак бюджэтнікаў моцна недацягвае да 500 даляраў

Сярэдні заробак бюджэтнікаў вырас на 33,4 рубля і складае 1673,2 рубля «бруднымі», паведамляе Белстат.

25.04.2024 / 13:41

Варта ўлічваць, што гэта заробак «бруднымі» (гэта 517,7 даляра па сярэднім курсе за сакавік), г.зн. да выліку падаткаў.

«Чыстымі» заробак складзе 1438,9 рубля, або 445,2 даляра па сярэднім курсе за сакавік.

У мінулым месяцы суадносіны заробку ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняга па краіне склалі 77,4%.

Сакавіцкі сярэдні заробак у бюджэтнікаў склаў «бруднымі»:

Белстат: Сярэдні заробак у Мінску складае роўна 800 даляраў «чыстымі»

Nashaniva.com