«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

Актывісты ў сваім тэлеграм-канале заявілі пра правакацыю КДБ.

25.04.2024 / 19:03

Кіраўнік КДБ Іван Церцель, выступаючы з трыбуны УНС, заявіў, што «Кіберпартызаны» рыхтуюць атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры, у тым ліку БелАЭС.

Са слоў Церцеля, арганізацыя нібыта распрацоўвае планы нападаў, якія могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў для бяспекі Беларусі.

«Кіберпартызаны» адказалі на заяву Церцеля. Яны сцвярджаюць, што ніколі не планавалі атаку на БелАЭС.

«Не плануем. І ніколі не планавалі. Таму што мы працуем, каб выратаваць жыцці беларусаў, а не іх знішчыць. У адрозненне ад рэжыму Лукашэнкі», — гаворыцца ў паведамленні.

«Кіберпартызаны» пры гэтым адзначылі, што тэхнічна атака на БелАЭС магчымая, паколькі абарона ад кібератак на беларускіх дзяржпрадпрыемствах неэфектыўная.

«Кіберпартызаны» выдалілі ўсіх падпісчыкаў асноўнага канала. Што адбываецца?

«Учора быў шухер». Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасля атакі «Кіберпартызанаў»

«Гомельская праўда» ачуняла ад атакі «Кіберпартызанаў» толькі праз 8 дзён

Nashaniva.com