Чэмпіёнку свету па бегу з перашкодамі выгналі са школьнага стадыёна ў Калодзішчах
Таццяна Пехцерава, якая летась выйграла чэмпіянат свету па бегу з перашкодамі ва ўзроставай катэгорыі 35-39 гадоў, расказала пра непрыемную гісторыю ў інстаграме.
26.04.2024 / 17:08
Таццяна Пехцерава. Фота з яе інстаграма
Каля двух гадоў спартоўка кожны аўторак і чацвер бегала на стадыёне Каладзішчанскай школы № 2 падчас свайго абедзеннага перапынку. І ні разу не сутыкалася з негатывам праз свае трэніроўкі.
— Сёння выйшла жанчына і сказала, што згодна з пастановай Міністэрства адукацыі на тэрыторыі школы падчас навучальнага працэсу не павінна знаходзіцца старонніх асоб… І выгнала мяне са стадыёна.
Таццяна спадзяецца, што ў яе атрымаецца неяк вырашыць пытанне і запісалася на прыём да дырэктара Каладзішчанскай школы №2.
— Хачу працягваць бегаць на стадыёне. Я не перашкаджаю нікому, бегаю там заўсёды адна, нічога не ламаю і не псую маёмасць школы.
Дарэчы, нядаўна Таццяна Пехцерава ўдзельнічала ў здымках новага сезона шоу БТ «Героі. Трансфармацыя». Сын Лукашэнкі Дзмітрый Лукашэнка, распавядаючы пра праект, паабяцаў: «Будзе вельмі цікава».
Яго дачка Дар'я, якая была вядучай некалькіх сезонаў, цяпер не ўдзельнічае ў шоу. Замест яе ў кадры будуць тэлевядучая Марыя Багатыр і расійскі дрэсіроўшчык Эдгард Запашны.
Беларус ідзе пешшу па Еўропе 2500 кіламетраў — шляхам султана Сулеймана
Якім спортам займаецца прэм'ер-міністр Беларусі