Галівудская зорка хоча, каб яе называлі сапраўдным іменем
Што не так з імем Эма Стоўн?
27.04.2024 / 08:47
За ролю ў фільме «Небаракі» Эма Стоўн атрымала «Оскара». Фота: Evan Agostini / Invision / AP
Амерыканская акторка Эма Стоўн («Фаварытка», «Ла-Ла Лэнд», «Небаракі») прызналася, што хацела, каб б яе называлі сапраўдным іменем, паколькі «Эма» такім не з'яўляецца, піша Бі-бі-сі.
Пры нараджэнні дзяўчынку назвалі Эмілі, і менавіта гэтае імя акторка лічыць па-сапраўднаму сваім. Але па ўсім свеце яе ведаюць як Эму.
«Гэта было б так выдатна, — прызналася 35-гадовая зорка. — Хацела б я быць Эмілі».
У інтэрв'ю выданню Hollywood Reporter Стоўн распавяла, што просіць калег па здымках звяртацца да яе па імені Эмілі — «пасля таго, як пазнае іх лепей».
Па словах актрысы, «чужое» імя ёй давялося ўзяць таму, што яе ўласнае — Эмілі Стоўн — у яе акцёрскім асяроддзі ўжо было «занята» яе абсалютнай цёзкай.
Зрэшты, здарылася гэта даўно, і толькі пару гадоў таму акторцы «стала неяк не па сабе» ад таго, што пад сапраўдным імем яе практычна ніхто не ведае.
«У нейкі момант я проста зразумела: больш так працягвацца не можа», — успамінае яна.
У 2018 годзе актрыса ўжо згадвала, што сваё сцэнічнае імя запазычыла ў любімай спявачкі, удзельніцы Spice Girls Эмы Бантан.
Стоўн — далёка не адзіная зорка шоу-бізнэсу, якая вырашыла змяніць «ужо занятае» імя.
Напрыклад, канадскі выканаўца Абель Тэсфае, вядомы як The Weeknd, пры напісанні свайго псеўданіма наўмысна скажае арфаграфію, губляючы апошнюю галосную — па яго ўласных словах, каб пазбегнуць магчымых праблем з аўтарскімі правамі», паколькі група The Weekend у Канадзе ўжо ёсць.
Ёргас Ланцімас паспеў зняць новы фільм са сваёй музай Эмай Стоўн у галоўнай ролі
Таранціна перадумаў здымаць «Кінакрытыка». Фільм меўся стаць апошнім у кар'еры рэжысёра
«Рыплі»: тонкі і густоўны дэтэктыў у стылі нуар, але не для ўсіх