Кіберпартызаны атрымалі доступ да 40 тысяч зваротаў у КДБ
Кіберпартызаны заявілі, што атрымалі доступ да 40 тысяч зваротаў на сайце КДБ за 9 гадоў.
28.04.2024 / 14:14
Гэта даносы, якія адпраўлялі чэкістам праз партал з верасня 2014 па жнівень 2023 г.
Такім чынам, кіберпартызаны маюць не толькі даносы, але і прапановы замежных грамадзян пайсці на супрацоўніцтва.
Самыя цікавыя з іх яны абяцаюць апублічыць.
Афіцыйны сайт КДБ РБ не працуе ўжо больш як 2 месяцы. 26 красавіка кіберпартызаны заявілі, што гэта ўзламалі сайт КДБ.
«Мы прабраліся туды яшчэ восенню 2023 года і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю», — піша тэлеграм-канал «Кіберпартызанаў».
У якасці доказу група хакераў выклала спіс адмінаў сайта і базу даных з яго.
«Кіберпартызаны» заявілі, што ўзламалі сайт КДБ
«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС
«Кіберпартызаны» выдалілі ўсіх падпісчыкаў асноўнага канала. Што адбываецца?