Люцыя Герашчанка: Я адной з першых у Беларусі зрабіла ботакс

Былая тэлевядучая Люцыя Герашчанка (многія памятаюць яе як Люсю Лушчык) падзялілася ў сацсетках, як рабіла ўколы прыгажосці.

28.04.2024 / 21:52

Люцыя Герашчанка. Фота: сацсеткі

«Дзесьці гадоў у 27 я паддалася новай модзе і адважылася на ботакс і перманентны макіяж. Гэта было 15 гадоў таму, напэўна, я была адной з першых у нашай краіне, хто гэта ўсё паспрабаваў. Тады гэта здавалася чымсьці прагрэсіўным і маладаступным, як Святы Грааль для вечнай маладосці.

Але з ботаксом сяброўства не склалася, таму што ён моцна перашкаджаў маёй натуральнай міміцы. А для працы на тэлебачанні і здымак у кіно — гэта амаль прафесійная смерць», — адзначыла Люцыя, дадаўшы, што ў яе выпадку гэты тэзіс спрацаваў на ўсе сто, бо яна «вельмі эмацыйны чалавек і ўвесь спектр эмоцый заўсёды адлюстроўваецца на твары, унутры не трымаю», — прыводзіць яе слова «Камсамольская праўда».

Перманентны макіяж броваў Люцыя таксама рабіла, але праз усяго пару гадоў выдаліла лазерам, «таму што змянілася мода на форму броваў».

«Цяпер хаджу са сваімі, нават не вышчыпваю. Хацела б выдаліць і міжвейку таксама, але гэта вельмі балюча і траўматычна, таму… як ёсць, даводзіцца ўвесь час фарбаваць вейкі, каб перманент глядзеўся гарманічна», — падзялілася яна.

Nashaniva.com