Зяленскі: Сусветная большасць павінна прымусіць Расію да міру, шлях можа пачацца ў чэрвені
У вечаровым звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў пра свае чаканні ад Глабальнана саміту свету, які пройдзе ў чэрвені ў Швейцарыі.
28.04.2024 / 22:35
Уладзімір Зяленскі падчас наведвання Дняпра 19 красавіка 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага
«Дакладна можам сказаць: усе кантыненты будуць прадстаўлены — розныя часткі свету, розныя погляды на глабальнае развіццё. Але ўсе яны аб'яднаны аднолькавым прызнаннем таго, што Статут ААН і базавыя міжнародныя канвенцыі з'яўляюцца абавязковымі дакументамі для кожнай дзяржавы свету, у тым ліку і такой, як Расія, дзе валадарыць вар'яцтва.
Сусветная большасць павінна прымусіць Расію да міру і можа гэта зрабіць. Менавіта ў чэрвені можа пачацца шлях да справядлівага міру».
Зяленскі дадаў, што Украіна выканала ўсе неабходныя ўмовы для пачатку перамоваў па ўступленні ў ЕС і цяпер свае абавязацельствы павінен выканаць бок Еўрасаюза.