Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
Мінск і Масква плануюць распрацаваць сумесную праграму па суднабудаванні. Навіной падзяліўся міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік у эфіры тэлеканала СТБ.
29.04.2024 / 10:24
Міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік
У сярэдзіне красавіка Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб распрацоўцы і выпуску самалёта «Асвей». У Рагожніка карэспандэнты спыталі, як прасоўваецца стварэнне беларуска-расійскага самалёта. Але той не стаў адказваць на пытанне. Сказаў, што супрацоўніцтва з Расіяй не абмяжоўваецца самалётамі — «гэта вялікі блок станкабудавання, мікраэлектронікі, аэрадромнай тэматыкі».
«Цяпер мы разглядаем пытанне распрацоўкі праграмы па сумесным суднабудаванні. Гэта вялікі пласт абсалютна розных праектаў, якія дапаўняюць адно аднаго ў Саюзнай дзяржаве», — сказаў міністр.
Паводле яго слоў, сёння Расіяй узгодненыя 25 сумесных з Беларуссю праектаў, на стадыі разгляду яшчэ сем. Пяць з іх ужо адобраны расійскім бокам.
Міністр прамысловасці дадаў, што з расійскім Мінпрамгандлем дасягнуты дамоўленасці аб яшчэ адным траншы пад высокатэхналагічныя сумесныя праекты.
Расійскі сенатар прапанаваў аб'яднаць Беларусь з Калінінградскай вобласцю. Але хутка адумаўся
Лімузін за $1 500 000 і тры мяхі бульбы: якія падарункі дораць Лукашэнку, а якія — ён сам