Цяпер афіцыйна: «Валадарку» расфармавалі, СІЗА-1 пераехаў на новы адрас

Усіх перавялі ў Калядзічы.

29.04.2024 / 11:44

СІЗА ў Калядзічах. Фота: Onliner.by

Ад 29 красавіка следчы ізалятар № 1 пераехаў на новы адрас. «Валадарка» расфамавана, усіх вязняў за апошнія некалькі тыдняў перавялі ў новы будынак у Калядзічах, піша «Вясна».

Пра перавод родных з «Валадаркі» сваякам пачалі казаць некалькі месяцаў таму, але пераезд зноў зацягваўся. Нядаўна для вязняў ужо перасталі прымаць перадачы і толькі сёння адміністрацыя СІЗА-1 афіцыйна паведаміла пра пераезд. Цяпер у вядомым Пішчалаўскім замку няма вязняў — іх перавялі ў іншыя ўстановы, у тым ліку ў новы ізалятар у Калядзічах.

Новы адрас СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць. Прыём перадач будзе адбывацца з аўторка па суботу.

У СІЗА на Валадарскага перастаюць прымаць перадачы?

Былога інспектара мытні з-за стану здароўя судзілі на «Валадарцы»

Ксенія Лебедзева прызнала, што адказы спявачкі Мэрыем у інтэрв'ю на Валадарцы перазапісвалі восем разоў

Nashaniva.com