У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
Бясплатны праезд на чыгунцы як для дзейных супрацоўнікаў, так і для чыгуначнікаў-пенсіянераў адмененыя.
29.04.2024 / 20:29
Дыспетчарскі цэнтр Беларускай чыгункі. Фота: Наша Ніва
Прычым, як стала вядома незалежнаму каналу супрацоўнікаў БЧ, пенсіянеры-чыгуначнікі цяпер абавязаныя вярнуць нават свае дзейныя гадавыя квіткі на бясплатны праезд.
Такога ніколі раней не было: нават пры Савецкім Саюзе чыгуначнікі мелі права на бясплатны праезд на цягніках. Але, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе: «мы ніколі так добра не жылі». А раз так, то і льготы для чыгуначнікаў-пенсіянераў лішнія.