Лукашэнка патлумачыў, навошта бюджэтнікаў адпраўляюць прыбіраць каменне з палёў

Палітык заявіў, што тэхніка ў Беларусі ёсць, але выкарыстоўваць яе даражэй.

30.04.2024 / 23:18

Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Касцюковіцкі раён, адказаў незалежным СМІ, якія асвятлялі тэму ўборкі камянёў на палях студэнтамі, вайскоўцамі і бюджэтнікамі.

«Збеглыя мярзотнікі заклапаціліся, што да збору камянёў на палях у нас прыцягваюць людзей — у тым ліку школьнікаў, студэнтаў, вайскоўцаў. Што ў нас, маўляў, тэхнікі няма», — адзначыў Лукашэнка, якога цытуе БелТА.

Паводле яго слоў, такая тэхніка ў Беларусі ўсё ж ёсць, аднак выкарыстоўваць яе неабходна эканомна.

«Але трэба грошы лічыць. Не ўсюды яе запусціш», — заявіў палітык, адзначыўшы, што такую тэхніку мэтазгодна выкарыстоўваць на глебах, дзе шмат камянёў. У астатніх выпадках лепш прыбіраць камяні ўручную.

Лукашэнку далажылі, што беларуская машына для збору камянёў на 40% таннейшая за польскі аналаг, а яе лакалізацыя складае 85%.

@nashaniva Новы крындж! Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі #колхоз #беларусь #агроном #нашаніва #лукашенко #александрлукашенко #чиновник ♬ Funny Guy - Parry Music

У Магілёве прыбіраць камяні з палёў адправілі хакеістаў

У Мінскім раёне на прыбіранне камянёў з палёў мабілізавалі асуджаных на «хатнюю хімію»

Беларускі Стоўнхэндж ці сярэднявечныя могілкі? Адметны комплекс валуноў у Бялыніцкім раёне дагэтуль тоіць загадкі

Nashaniva.com